ААН асуджае гвалт у Лівіі і на Поўначы Афрыкі

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун на сустрэчы з журнлістамі 23 лютага паабяцаў, што зробіць усё магчымае, каб асобы, адказныя за гвалт у Лівіі, былі асуджаныя міжнародным трыбуналам.

Пан Гі Мун рашуча асудзіў дзеянні лівійскіх уладаў. У бліжэйшы час генеральны сакратар ААН накіруе сваіх намеснікаў у Егіпет, Туніс і іншыя краіны Паўночнай Афрыкі, каб яны на месцы маглі азнаёміцца з сітуацыяй у рэгіёне.