ААН прызнаў, што ўлады Беларусі парушылі правы грамадскага актывіста

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што ўлады Беларусі парушылі правы гомельскага грамадскага актывіста Ўладзіміра Кацоры на распаўсюд інфармацыі — забралі ў яго ў 2004 годзе 14 тысяч улётак «Пяць крокаў да лепшага жыцця» і аштрафавалі на 30 базавых. На падставе рэкамендацый камітэта ААН урад Беларусі мусіць забяспечыць ахвяры парушэння эфэктыўны сродак прававой абароны, уключна з поўным пакрыццём выдаткаў і належнай кампенсацыяй, а таксама абавязаны не дапускаць падобных парушэнняў у будучыні.

 Ўладзімір Кацора сумняецца, што ўлады Беларусі прыслухаюцца да рэкамендацыяў ААН.

У Камітэт ААН Уладзімір Кацора паскардзіўся пасля таго, як аспрэчыў свой штраф і канфіскацыю ўлётак ва ўсіх судовых інстанцыях, у тым ліку і ў Вярхоўным судзе Беларусі. Працяглы час яму давялося чакаць і разгляду сваёй справы ў камітэце, паведамляе Радыё Свабода.