Абхазія распачала баявыя дзеянні супраць Грузіі ў Кадорскай цясніне
Абхазія пачала ўзброеную аперацыю ў верхняй частцы Кадорскай цясніны, якую кантралюе Грузія. Пра гэта заявіў прэзідэнт непрызнанай рэспублікі Сяргей Багапш. Паводле яго словаў, у аперацыі ўдзельнічае абхазская авіяцыя, паведамляе "Інтэрфакс".
Аднак падрабязнасці баёў у Кадорскай цясніне пакуль няма. Грузінскія крыніцы заяўляюць, што ў гэтым раёне таксама дзейнічае расійская авіяцыя, у тым ліку самалёты-разведчыкі.
Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што ўсе атакі ў Кадорскай цясніне адбітыя.