Абвешчаны склад камандаў на матч БАТЭ — нацыянальная зборная Беларусі

12 чэрвеня ў Барысаве на гарадскім стадыёне адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя 10-м угодкам першай перамогі БАТЭ ў чэмпіянатах краіны. Цэнтральнай падзеяй стане дабрачынны футбольны матч паміж БАТЭ ўзору 1999 года і нацыянальнай зборнай Беларусі 90-х гадоў. Пачатак гульні прызначаны на 17 гадзінаў, нагадвае "Прессбол". У склад БАТЭ ўвойдуць Дзмітры Акуліч, Аляксандр Арзамасцаў, Аляксей Бага, Аляксандр Баранаў, Віктар Ганчарэнка, Аляксандр Глеб, Арцём Ганчарык, Андрэй Дзівакоў, Юры Дарашкевіч, Аляксандр Ермаковіч, Сяргей Кузняцоў-малодшы, Віталь Кутузаў, Аляксандр Лісоўскі, Яўген Лашанкоў, Сяргей Мірошкін, Уладзімір Нявінскі, Віталь Рагожкін, Мікалай Рындзюк, Кірыл Савосцікаў, Вадзім Скрыпчанка, Юры Ціхаміраў, Аляксандр Федаровіч і Васіль Хамутоўскі.

Трэнеры — Юры Пунтус, Юры Пудышаў, Юры Петухоў.

У склад зборнай Беларусі ўвойдуць Сяргей Алейнікаў, Васіль Баранаў, Валянцін Бялькевіч, Валеры Вялічка, Андрэй Доўнар, Вячаслаў Герашчанка, Сяргей Гурэнка, Уладзімір Журавель, Андрэй Зыгмантовіч, Пётр Качура, Аляксандр Кульчый, Андрэй Лаўрык, Аляксандр Лухвіч, Уладзімір Макоўскі, Радзіслаў Арлоўскі, Андрэй Астроўскі, Павел Раднёнак, Максім Рамашчанка, Міраслаў Рамашчанка, Андрэй Сацункевіч, Ігар Тарлоўскі, Генадзь Туміловіч, Аляксандр Хацкевіч, Аляксандр Чайка, Уладзімір Шунейка, Сяргей Ясковіч, Эрык Яхімовіч.

Трэнеры: Анатоль Байдачны, Сяргей Бароўскі, Юры Пышнік, Іван Савосцікаў.

Квіткі прадаюцца ў касах Барысаўскага гарадскога стадыёна. Кошт іх складзе 2000 рублёў.