Ад невядомага віруса, які выклікае пнеўманію, ва Ўкраіне памерлі 37 чалавек
Ужо 37 чалавек памерлі ва Ўкраіне ад нявызначанага вірусу. Спачатку хвароба працякае як прастуднае захворванне ці грып, а потым выклікае паражэнне лёгкіх і смерць.
Як паведаміў галоўны лекар Івана-Франкоўскай абласной інфекцыйнай лякарні Раман Асцяк, у хворых з смяротным зыходам назіраліся падобныя сімптомы: усё пачыналася з невялікага падвышэння тэмпературы — да 37,2-37,3 °С — і невялікага пакашлівання.
На другі і трэці дні з'яўляўся невялікі насмарк, а на трэці-пяты дні — рэзкая задышка, пасля чаго хворым станавілася цяжка дыхаць. Пры пераводзе на апарат штучнага дыхання ім практычна немагчыма было правентыліраваць лёгкія. Смерць надыходзіла ў выніку ацёку лёгкіх, піша КоммерсантЪ-Украина.
Нагадаем, днямі пра смерці шасцярых чалавек у мінскіх лякарнях паведамілі беларускія блогеры. “Агульны сімптом — вірусная пнеўманія як ускладненне грыпа”, — пісала блогер sammy-belarus.
Начальнік аддзела спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Камітэта аховы здароўя Алена Рудкова пацвердзіла сайту “Хартыя ‘97”, што людзі памерлі ад пнеўманіі.