“Афганцаў” усё ж вінавацяць у замаху на сенатара і намесніка міністра?
57-гадовага ветэрана вайны ў Афганістане Канстанціна Уланава падазраюць у тэрарызме. Нібыта ён збіраўся ліквідаваць губернатара Гродзенскай вобласці Ўладзіміра Саўчанку і намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Алег Воўчак са спасылкай на жонку “афганца”.
Волчак: “Пазваніла Уланава, сказала, што ён (муж — ЕРБ) падазраецца па 395 артыкуле — тэрарыстычны акт у адносінах да службовых асоб краіны. Гэта значыць, той гранатамёт, які знойдзены ў Гродне пяць гадоў таму (знойдзены на тэрыторыі школы-ліцэя №1), і самаробнае выбуховае прыставанне прызначалася для ліквідацыі Саўчанкі”.
Нагадаем, па справе “гранатамёту” затрыманы і ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Ён, а таксама яшчэ двое прадпрымальнікаў, з лютага знаходзяцца ў ізалятары. Сёння выданне "Ежедневник" паведаміла, што супраць Аўтуховіча распачатая новая справа, якраз па факце падрыхтоўкі тэракту, але МУС гэтую інфармацыю не пацвердзіў.