Актывісты нагадалі, што ў Брэсцкай крэпасці была турма НКВД
Учора на Трышынскіх могілках да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій былі ўскладзеныя кветкі. У акцыі бралі ўдзел каля паўсотні чалавек, збольшага чальцы Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
Старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Яўген Бяласін заявіў, што па сутнасці сталінскія часы вяртаюцца. Паводле сп. Бяласіна, у Брэсце яшчэ не да канца расследаваная гісторыя турмаў НКВД на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці і ў сутарэннях банка па вуліцы Леніна, яшчэ не даследаваная гісторыя ўрочышча Дуброўка, дзе паводле мясцовых жыхароў, у сталінскія часы праводзіліся расстрэлы.
Я. Бяласін: – Мы выступаем за тое, каб усялякія "фюрэры" пакінулі народ у спакоі і далі магчымасць кожнаму чалавеку ва ўмовах дэмакратыі, дабразычлівасці і любові максімальна раскрыць свае магчымасці.
Старшыня Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій Таліна Акулінічава, якую 10-месячнай у 1951 годзе выслалі з бацькамі ў Іркуцкую вобласць, сказала “Еўрарадыё”: - Гэта нашымі намаганнямі паўстаў адзіны ў Брэсце помнік ахвярам палітычных рэпрэсій. У нейкай форме рэпрэсіі вяртаюцца нават да нашых старых і нямоглых ужо людзей. Цяпер вось забралі ільготы. Няма на што купляць лекі. Пішам звароты, даходзіць усё да ўзроўню прэзідэнта. Адтуль іх апускаюць на мясцовы ўзровень, а тут кажуць: “Дамо вам - мусім тады і другім даваць, бо такіх, як вы, многа”.
На ўрачыстасці святарамі праваслаўнай царквы была адслужаная паніхіда за супакой душ рэпрэсаваных людзей. На Дзяды гэтае ды іншыя месцы грамадскай, калектыўнай памяці збіраюцца наведаць актывісты маладзёжных арганізацый Брэста.