Амбасадар Расіі: засталося ўзгадніць адну "дарожную карту" па інтэграцыі
Беларусі і Расіі засталося ўзгадніць толькі адну "дарожную карту" па інтэграцыі эканомік. Пра гэта расійскі амбасадар Яўген Лук'янаў заявіў у каментары інфармагенцтву "Спутник".
Ён дадаў, што ёсць ужо і канкрэтныя планы па рэалізацыі дамоўленасцяў.
Лука'янаў не паведаміў, пра якую менавіта "дарожную карту" ідзе гаворка. Раней чыноўнікі паведамлялі, што ўзгаднення чакаюць два дакументы — пра пастаўкі газу і пра падаткі.