Анастасія Якімава прайграла ў 1/4 фінала тэніснага турніру ў Славеніі

Беларуская тэнісістка Анастасія Якімава (129 месца ў сусветным рэйтынгу) прайграла расіянцы Ксеніі Пярвак (99) у чвэрцьфінале турніру ў славенскім Портарозе. Лік сустрэчы: 2:6, 6:2, 1:6, паведамляе агенцтва БелаПАН. Напярэдадні ў другім крузе Якімава перамагла "пасеяную" пад першым нумарам другую ракетку свету Алену Янкавіч з Сербіі — 1:6, 6:3, 1:0 (адмова). Янкавіч датэрмінова завяршыла барацьбу з-за траўмы нагі.