Андрэй Герасімчук змагаецца за тытул чэмпіёна свету па тайскім боксе
Беларус Андрэй Герасімчук на буйным міжнародным турніры ў Омску (Расія) 30 кастрычніка пазмагаецца за тытул чэмпіёна свету па тайскім боксе. Як адзначае агенцтва "Мінск-Навіны", мінчук выступіць у галоўным паядынку вечара ў пары са Станіславам Паповым з Омска. Сапернікі аспрэчаць тытул чэмпіёна па версіі PFA-Stadium у вагавай катэгорыі да 86 кг.