Андрэй Касціцын пераадолеў мяжу ў 150 бамбардзірскіх балаў у чэмпіянатах НХЛ

Беларускі форвард "Манрэаля" не сыходзіць з пляцоўкі без выніковых ачкоў тры матчы запар, адзначае БЕЛТА. Цяпер ён пераадолеў мяжу ў 150 бамбардзірскіх балаў у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ. Хакеіст мае 151 бал у 254 матчах. Мінулай ноччу беларус закінутай шайбай і галявой перадачай зрабіў унёсак у хатнюю перамогу сваёй каманды над "Нью-Ёрк Айлендэрс" і дапамог "Манрэалю" зноў вярнуцца на верхні радок ва Ўсходняй канферэнцыі.

Вынік матчу "Манрэаль" – "Нью-Ёрк Айлендэрс" – 5:3. Гэтая перамога для "Манрэаля" ўжо трэцяя запар і пятая ў шасці апошніх матчах.