Андрэй Кулебін стаў 18-разовым чэмпіёнам свету па тайскім боксе
Мінчук Андрэй Кулебін стаў 18-разовым чэмпіёнам свету па тайскім боксе, паведамляюць "Мінск-Навіны". На турніры ў Ганконгу на арэне Star Hall беларускі баец на працягу вечара атрымаў тры перамогі і стаў уладальнікам чэмпіёнскага тытула. У першым бою мінчук адолеў ірландца Джоша Палмера, затым выйграў датэрмінова ў турка Юміта Дэмірорса, а ў заключным паядынку перамог Сантычая з Тайланда.
Кулебін станавіўся чэмпіёнам тры гады запар - з 2006-га па 2008-ы. Летась пояс у яго адабраў Сантычай. Цяпер беларус узяў рэванш.
Кулебін станавіўся чэмпіёнам тры гады запар - з 2006-га па 2008-ы. Летась пояс у яго адабраў Сантычай. Цяпер беларус узяў рэванш.