Андрэй Саннікаў: на акцыі я пабачыў разгубленыя твары міліцыянтаў

Разгубленыя твары міліцыянтаў пабачыў на ўчорашняй вулічнай акцыі ў Мінску лідэр "Еўрапейскай Беларусі" Андрэй Саннікаў.  Нагадаем, у панядзелак прайшла акцыя Салідарнасці, у якой удзельнічала каля 200 чалавек. Яны стаялі ўздоўж праспекта Незалежнасці каля Акадэміі Навук з партрэтамі вядомых людзей, якія зніклі пры нявысветленых абставінах.

"З аднаго боку, яны (міліцыянты) выконвалі загад, папярэджвалі людзей пра магчымыя наступствы, а з іншага боку — яны бачылі партрэт генерала Захаранкі...", — кажа Саннікаў у інтэрв'ю "Хартыі-97". На яго погляд, на акцыю сабралося дастаткова людзей для таго, каб "прыцягнуць увагу да палітычных знікненняў у Беларусі і запатрабаваць міжнароднага расследавання гэтых знікненняў".