Антыкапіталісты "Ляпісы" адсудзілі ў Rambler 50 тысяч расійскіх рублёў
Арбітражны апеляцыйны суд пастанавіў спагнаць 50 тысяч расійскіх рублёў з інтэрнэт-холдынгу Rambler за парушэнне выключных правоў Першага музычнага выдавецтва (ПМВ) на відэакліп да песні "Капітал" групы "Ляпіс Трубяцкой". Як адзначае "Лента.ру", пазоўнікі патрабавалі з Rambler 100 тысяч расійскіх рублёў кампенсацыі. Спярша, у кастрычніку 2009 года, суд цалкам адмовіў пазоўнікам. Незадаволенасць Першага музычнага выдавецтва была звязаная з размяшчэннем кліпа на адным з сэрвісаў холдынгу, пры гэтым на старонцы з ролікам прысутнічала рэклама.
Першапачаткова прадстаўнік Rambler здолеў давесці ў судзе, што інтэрнэт-холдынг не нясе поўнай адказнасці за размяшчэнне кліпа, бо размясціў у зоне вольнага доступу толькі праграму для прайгравання ролікаў. Сам жа кліп быў размешчаны карыстальнікам з нікнэймам "Ляпіс-Трубяцкі" і выдалены па першай просьбе з боку ПМВ.
Пры слуханні апеляцыі суд прызнаў медыя-холдынг вінаватым у выстаўленні ў вольны доступ медыяплэера як інструмента для парушэння аўтарскіх правоў любым ахвотным. Інтарэсы саліста групы "Ляпіс Трубяцкой" Сяргея Міхалка (аўтара музыкі і тэксту) і рэжысёра роліка Аляксея Церахава ў судзе прадстаўляў адвакат ПМВ.