Астравецкая пляцоўка для будаўніцтва АЭС будзе зацверджаная ў пачатку 2010 г.

Рашэнне кіраўніка дзяржавы аб зацвярджэнні Астравецкай пляцоўкі для будаўніцтва АЭС будзе прынята ў пачатку наступнага года, паведаміў дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Мікалай Груша.
Паводле яго слоў, да зацвярджэння выбару пляцоўкі павінны быць прыняты два дакументы: справаздача аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе плануемай АЭС і абгрунтаванне інвеставання ў будаўніцтва АЭС. Абодва дакументы плануецца зацвердзіць да канца 2009 года, паведамляе БелаПАН.