Атлетка Аксана Мянькова атрымала расійскую прэмію “Суайчыннік года”

Беларуская лёгкаатлетка Аксана Мянькова атрымала расійскую прэмію “Суайчыннік года-2008”.
Яе ўзнагародзілі за “выбітныя спартовыя” дасягненні і вялікі асабісты ўнёсак у прапаганду алімпійскага руху”. Ганаровая цырымонія адбылася ў мінулую пятніцу ў маскоўскай гасцініцы “Космас”.

Як распавяла Еўрарадыё Аксана Мянькова, прэміі уручаў мэр расійскай сталіцы Юрый Лужкоў.

“Падаравалі вельмі прыгожы глобус. Лужкоў пытаўся, чаму я такая худая і як я, такая худая, магу кідаць молат. Я адказала, што ад паўнаты нічога не залежыць”.


Такую самую прэмію атрымаў спартовец з Казахстана Ілля Ільін.