Бабруйская "Белшына" выйшла ў вышэйшую лігу футбольнага першынства Беларусі
17 кастрычніка вызначыўся чэмпіён Беларусі ў першай лізе і ўладальнік адзінай пуцёўкі ў вышэйшую лігу футбольнага першынства. У Бабруйску тамтэйшая "Белшына" разграміла светлагорскі "Хімік" з лікам 4:1.
У той жа час пінская "Хваля", што зараз займае 2-е месца, саступіла ў Нясвіжы "Верасу" — 0:1. Такім чынам, за два туры да заканчэння чэмпіятану “Белшына” стала недасягальнай для пераследвальнікаў, паведамляе сайт газеты "Прессбол".