Бацькам дзяўчыны, забітай на Рагачоўшчыне, міліцыянты прапаноўвалі грошы
З гэтай нагоды сваякі дзяўчыны звярнуліся да праваабаронцаў незарэгістраванага цэнтру "Вясна". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў юрыст Валянцін Стэфановіч. Стэфановіч: "Яны звярнуліся, бо іх напалохала, што міліцыянты грошы пачалі прапаноўваць бацькам. Але на той момант дзяўчына яшчэ не памерла..."
Па словах Стэфановіча, праваабаронцы працягваюць адсочваць сітуацыю, але не лічаць, што ў справе з'явяцца скандальныя павароты. Надта ж вялікі розгалас атрымала падзея.
Нагадаем, у Рагачоўскім раёне на Купалле міліцыянт выстраліў у дзяўчыну. Ад раны яна сканала ў больніцы праз некалькі дзён. На міліцыянта пачалі крымінальную справу, ён знаходзіцца пад вартай.