Багдонас: Бязвізавыя паездкі беларусаў і літоўцаў пачнуцца ў 2011 годзе

Міжурадавае пагадненне аб парадку бязвізавых паездак жыхароў памежных тэрыторый Беларусі і Літвы пачне дзейнічаць у 2011 годзе пасля ратыфікацыі яго парламентамі дзвюх краін. Пра гэта ў інтэрв'ю Першаму нацыянальнаму тэлеканалу паведаміў літоўскі амбасадар Эдмінас БагдонасБЕЛТА адзначае, што пасведчанне, якое дае права грамадзянам Беларусі і Літвы падарожнічаць без візы, будзе выдавацца ў міграцыйных службах амбасадаў. Такім правам могуць скарыстацца з беларускага боку 650 тысяч чалавек, з літоўскага — каля 850 тысяч. На працягу пяці гадоў яны змогуць здзяйсняць паездкі у межах 50 кіламетраў у адзін і другі бок ад мяжы.

Эдмінас Багдонас мяркуе, што падпісанне міжурадавага пагаднення — гэта першы крок да магчымага аблягчэння візавых працэдураў для атрымання грамадзянамі Беларусі шэнгенскіх візаў.