Баксёрскі паядынак Юрыя Раманава і Фернанда Ангула перанесены на 1 жніўня
Беларус Юрый Раманаў і баксёр з Эквадора Фернанда Ангула правядуць паядынак за вакантны тытул чэмпіёна IBF у лёгкай вазе не 11 ліпеня, як было запланавана, а 1 жніўня.
Як паведамляе sportbox.ru, спачатку планавалася, што яны сустрэнуцца ў андэркарце боя за пояс IBF у найлягчэйшай вазе паміж Вікам Дарчынянам і Джозэфам Агбека. Цяпер жа Раманаў і Ангула выйдуць на паядынак на разагрэве сустрэчы паміж чэмпіёнам WBO у першай паўсярэдняй вазе Цімаці Брэдлі з былым чэмпіёнам свету ў лёгкай вазе Нэйтам Кэмпбэлам.