Барысаўскі БАТЭ заняў месца ЦСКА ў рэйтынгу мацнейшых клубаў свету

Чарговы клубны рэйтынг апублікавала Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі. Найлепшым клубам свету па-ранейшаму застаецца іспанская "Барселона", у якой 322 балы. Барысаўскі БАТЭ ўзняўся з 77-га на 66-е месца, якое месяц таму займаў маскоўскі ЦСКА, і мае 146 ачкоў.  Дарэчы, столькі ж ачкоў набралі яшчэ два клубы — "Партызан" з Белграду і чылійскі "Club Deportivo Universidad Católica".

Мінскае "Дынама" займае ў рэйтынгу толькі 336-е месца з 68 баламі (месяц таму было 363-е).

Адзначым, што рэйтынг грунтуецца на выніках нацыянальных чэмпіянатаў, кубкавых сустрэчаў і міжнародных клубных турніраў.