Беларус упершыню стаў арбітрам Еўрапейскай федэрацыі гандболу

Памочнік старшыні Беларускай федэрацыі гандболу Сяргей Кудрэйка абраны ў якасці арбітра Арбітражнага суду Еўрапейскай федэрацыі гандболу, паведамляе сайт БФГ. Новы Арбітражны суд ЕГФ заснаваны ў 2008 годзе. Там працуюць спецыялісты высокай кваліфікацыі, якія маюць значны досвед у юрыспрудэнцыі ці/альбо у спорце. Функцыі Арбітражнага суду  – эфектыўнае і незалежнае вырашэнне спрэчак, якія ўзнікаюць паміж ЕГФ і нацыянальнымі федэрацыямі, а таксама для вырашэння ўнутраных канфліктаў паміж федэрацыямі і клубамі. Для таго, каб стаць арбітрам, трэба валодаць англійскай мовай. Усяго ў шэрагі Арбітражнага суда ўваходзяць 50 незалежных арбітраў.

Сяргей Кудрэйка стаў першым беларусам, які ўвайшоў у структуру еўрапейскай федэрацыі.