“Беларусбанк” не будзе павышаць стаўку па льготных крэдытах на жыллё

“Беларусбанк” не будзе павышаць адсоткавую стаўку па льготных крэдытах на будаўніцтва жылля. Пра гэта паведаміла старшыня праўлення банка Надзея Ермакова.
Паводле яе слоў, адсоткавыя стаўкі па доўгатэрміновых ільготных крэдытах на будаўніцтва жылля застануцца ранейшымі і не перавысяць 3-5%. Страты, якія пры гэтым нясе банк, будуць кампенсаваныя дзяржавай.

Што датычыцца крэдытаў на спажывецкія патрэбы, то неўзабаве адсоткавая стаўка на іх павялічыцца да 20-22.

БЕЛТА