Беларусі трэба патрапіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю — Лукашэнка

Беларусі важна стаць членам Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што гэты працэс нельга зацягваць з-за таго, што бліжэйшым часам да Сусветнай гандлёвай арганізацыі далучацца Расія і Украіна. Таму ўступленне ў яе Беларусі дазволіла б нашай краіне пазбегнуць “дыскрымінацыі з боку гэтых дзяржаваў”, лічыць кіраўнік Беларусі.

Інтэрфакс