Беларускае МЗС і прэс-служба Лукашэнкі не каментуюць канфлікт з Польшчай
Беларускае Міністэрства замежных спраў пакуль не каментуе заявы польскага прэзідэнта Леха Качыньскага і кіраўніка МЗС Радаслава Сікорскага. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе міністэрства. Няма ніякіх заяваў і з боку Аляксандра Лукашэнкі. Нагадаем, кіраўнік суседняй дзяржавы напісаў ліст Лукашэнку з просьбай разабрацца з сітуацыяй вакол палякаў у Беларусі.
Таксама стала вядома, што Варшава зацвердзіла план дзеянняў адносна Беларусі. У ім сярод іншага і забарона на ўезд для шэрагу беларускіх чыноўнікаў, якія мелі дачыненне да арыштаў актывістаў Саюза палякаў.
Прэс-сакратар прэм'ер-міністра Польшчы Павел Грась заявіў, што польскі ўрад чакае адказу на ліст, які быў перададзены міністру замежных справаў Беларусі Сяргею Мартынаву, пасля чаго “зробіць наступныя крокі”.