Беларускае радыё будзе весці жывыя рэпартажы з футбольнага мундыялю
Ад 2 да 11 ліпеня Першы нацыянальны канал Беларускага радыё і радыёстанцыя "Сталіца" будуць весці жывыя рэпартажы з самых яркіх і інтрыгоўных матчаў XIX чэмпіянату свету па футболе, які праходзіць у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Як адзначаюць "Беларускія навіны", заўзятары змогуць пачуць прамыя рэпартажы з матчаў чвэрцьфіналу 2-3 ліпеня ў 18.30 і 23.00, паўфіналу 6-7 ліпеня ў 23.00, матчу за трэцяе месца 10 ліпеня ў 23.00 і фінальнай сустрэчы на стадыёне ў Ёханэсбургу 11 ліпеня ў 23.00.