Беларускае войска не будзе абмяжоўвацца набыццём расійскай зброі

Зенітныя ракетныя комплексы падобныя да "Іскандэра" плануюць закупіць Узброеныя Сілы Беларусі. Як заявіў начальнік Генштаба, першы намеснік міністра абароны Сяргей Гурулёў, пра размяшчэнне на беларускай тэрыторыі расійскіх ракетных комплексаў "Іскандэр" гаворкі няма. Паводле яго словаў, на ўзбраенне беларускага войска паступяць таксама зенітна-ракетныя комплексы "Тор" і С-400.

Гурулёў адзначыў, што падчас пераўзбраення Ўзброеных Сілаў Беларусь не будзе абмяжоўвацца набыццём толькі расійскай зброі. Плануецца закупляць за мяжой усё "найлепшае і перадавое".

БЕЛТА