Беларускі спадарожнік “БелКА-2” запусцяць у красавіку наступнага года

Беларускі спадарожнік "БелКА-2" запусцяць у космас у красавіку наступнага года.
Пра гэта паведамляе расійскае Федэральнае касмічнае агенцтва са спасылкай на старшыню прэзідыюма Акадэміі навук Беларусі Міхаіла Мясніковіча.

Плануецца, што выводзіць на арбіту спадарожнік, які ствараецца сумесна расійскімі і беларускімі спецыялістамі, будзе расійская ракета-носьбіт.

Нагадаем, першы беларускі спадарожнік коштам 10 мільёнаў долараў разбіўся ў 2006 годзе па дарозе на арбіту. Прычынай паслужыла аварыя расійскай ракеты-носьбіта.

БелаПАН