Беларускі злачынца пачытаў Дастаеўскага і напісаў яўку з пакаяннем
Зняволены, які сядзеў у беларускай турме, прызнаўся ў нераскрытых злачынствах. Зрабіў ён гэта пасля чытання раманаў Дастаеўскага. Неаднаразова судзімы 39-гадовы выхадзец Маларыты (Брэсцкая вобласць) прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў сямігадовай даўніны — двух спалучаных з разбоямі наўмысных забойстваў і аднаго замаху на забойства з асобай жорсткасцю. Таксама ён здзейсніў два разбойныя напады ў лютым і сакавіку 2002 года. Мэтай было завалоданне маёмасцю пацярпелых — састарэлых жыхароў Баранавіч.
Спачатку злачынец быў асуджаны толькі за даказаны разбой і адбываў 10-гадовы тэрмін зняволення. Цяпер ён асуджаны на 25 гадоў. Як паведамляе сайт "Мы", суд улічыў добраахвотнае пакаянне.
Спачатку злачынец быў асуджаны толькі за даказаны разбой і адбываў 10-гадовы тэрмін зняволення. Цяпер ён асуджаны на 25 гадоў. Як паведамляе сайт "Мы", суд улічыў добраахвотнае пакаянне.