Беларускія настаўнікі-барабаншчыкі "парвалі" паўфінал украінскага шоу (відэа)
Яны прыехалі на "Украіна мае талент" з Магілёва, Стаўбцоў і Слуцка.
Ілля Сцяпанаў, Дзмітрый Кобрын і Аляксандр Шэлег — звычайныя выкладчыкі музыкі. У вольны час яны ладзяць уласнае шоу барабаншчыкаў "Стрэс", паспелі "засвяціцца" на "Славянскім базары".
Беларусы ўвайшлі ў 50-ку паўфіналістаў шоу. Іх выступ на кастынгу ў Данецку вельмі спадабаўся і журы, і прысутным гледачам, якія іх віталі стоячы, піша "Комсомольская правда в Беларуси".
Нагадаем, раней ва "Украіна мае талент" паспяхова ўдзельнічаў беларус Яўген Літвінковіч.