Беларусы правалілі кваліфікацыю на чэмпіянаце свету па фрыстайле
Толькі адзін беларускі спартсмен прайшоў кваліфікацыю ў лыжнай акрабатыцы на чэмпіянаце свету па фрыстайле ў Японіі. Прызёры Алімпійскіх гульняў Дзмітрый Дашчынскі і Аляксей Грышын, а таксама Цімафей Слівец не патрапілі ў лік 12 лепшых і згубілі шанцы змагацца за медалі. Як паведамляе БЕЛТА, у фінальных стартах паўдзельнічае толькі Антон Кушнір, які заняў у кваліфікацыі другое месца.