Больш за 5 мільёнаў еўра інвестуюць швейцарцы ў беларускую чорную ікру
Больш за 5 мільёнаў еўра абяцае інвеставаць швейцарская кампанія ў беларускую чорную ікру, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. За тры гады пад Ратамкай павінна з'явіцца прадпрыемства па развядзенні асятроў у прамысловых аб'ёмах. Зараз развядзеннем каштоўнай рыбы ў Мінскай вобласці займаюцца дзве гаспадаркі ў Салігорскім і Маладзечанскім раёне. Але тэхналогію вырабу ікры яны яшчэ не асвоілі.
Пакуль далікатэс да нас прывозяць з Расіі. І кошт за 100 грамаў складае 150-200 долараў. Беларуская чорная ікра, па разліках спецыялістаў, будзе каштаваць удвая танней.
Пакуль далікатэс да нас прывозяць з Расіі. І кошт за 100 грамаў складае 150-200 долараў. Беларуская чорная ікра, па разліках спецыялістаў, будзе каштаваць удвая танней.