Большасць беларусаў чакаюць паўтарэння газавага канфлікту з Расіяй

Большасць насельніцтва Беларусі лічыць эканамічна неабгрунтаваным планаванае "Газпромам" павышэнне кошту на газ для нашай краіны з 2008 года.

Па выніках апытання, праведзенага ў лістападзе аналітычным цэнтрам ЭКООМ, такога меркавання прытрымліваецца каля 60% насельніцтва краіны.

Падчас апытання таксама высветлілася, што большасць насельніцтва Беларусі лічыць магчымым паўтор сітуацыі, калі Расія зімой 2005 года спыніла пастаўку газу ў краіну. 34,2% рэспандэнтаў адказалі "так", 40,5% — "хутчэй, так". Не бачаць перадумоў для паўтору сітуацыі толькі 6,9% апытаных.

“Інтэрфакс”