Будаўніцтва офіса "Газпрама" ў Мінску пачнецца неўзабаве

Паводле яго слоў, якія перадае БелаПАН, горадабудаўнічая канцэпцыя шматфункцыянальнага комплексу ўжо распрацаваная. Акрамя офіса кампаній групы "Газпрам", тут таксама размесцяцца офісныя памяшканні для здачы ў арэнду, гатэль, спартыўны, аздараўленчы, дзіцячы цэнтры, прадпрыемствы грамадскага харчавання, гандлю.



Нагадаем, што ў верасні 2013 года старшыня праўлення "Газпрама" Аляксей Мілер на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прадставіў горадабудаўнічую канцэпцыю шматфункцыянальнага комплексу кампаній групы "Газпром" у Мінску. Комплекс размесціцца на месцы аўтавакзала "Маскоўскі".



Фота — mdom.biz