Бузэк: ЕС гатовы супрацоўнічаць, але патрэбныя рэальныя крокі да дэмакратыі
Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк пракаментаваў рашэнне Савета ЕС па Беларусі, прынятае 31 студзеня. Адпаведная заява апублікавана на яго старонцы. “Я ўхваляю рашэнне Савета ЕС пра ўвядзенне візавай забароны і замарозку актываў беларускіх чыноўнікаў, адказных за сфальсіфікаваныя прэзідэнцкія выбары 19 снежня і далейшыя гвалтоўныя рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ, як і заклікаў Еўрапарламент у сваёй апошняй рэзалюцыі.
Гэтыя частковыя санкцыі датычацца толькі тых, хто падарваў асноўныя дэмакратычныя каштоўнасці. Сённяшняе рашэнне не супраць беларускага народа. Мы на яго баку. Сёння ЕС таксама ўзяў на сябе абавязкі павялічыць дапамогу грамадзянскай супольнасці і знайсці шляхі спрашчэння візавага рэжыму для беларускіх людзей. ЕС гатовы супрацоўнічаць, але для гэтага патрэбныя рэальныя крокі на шляху дэмакратыі.
Мы настойваем зноў, каб беларускія ўлады неадкладна вызвалілі ўсіх затрыманых падчас выбараў і пасля іх, уключна з вязьнямі сумлення.
Вызвалення 7 асобаў у выхадныя, у тым ліку кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева і вядомай журналісткі Ірыны Халіп недастаткова. Я рашуча асуджаю ўмовы, на якіх іх вызвалілі і тое, што некаторых перавялі пад хатні арышт, дзе супрацоўнікі КДБ кантралююць кожны іх рух. Вольнасць не павінна быць нармаваная ці чымсьці абумоўленая. Даніла, 3-гадовы сын кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і Ірыны Халіп не можа выхоўвацца пад жорсткім наглядам КДБ ва ўласным доме. Гэта непрымальна.
Правы чалавека і дэмакратыя павінны шанавацца. Сапраўдны дыялог, для сапраўдных зменаў, павінен быць адкрыты. Мы ўсе з’яўляемся сведкамі таго, што адбываецца сёння ў Паўночнай Афрыцы і з гэтага можна зрабіць толькі адну выснову: “Без дэмакратыі не можа быць доўгатэрміновай стабільнасці”.