Былому дырэктару МТЗ Лявонаву адмовілі ў датэрміновым вызваленні

Былому дырэктару Мінскага трактарнага завода Міхаілу Лявонаву адмовілі ў датэрміновым вызваленні.  Спецыяльная камісія, якая разглядала яго справу, вырашыла, што ў Лявонава занадта вялікі непагашаны пазоў.

Нагадаем, былы гендырэктар МТЗ быў асуджаны Вярхоўным судом Беларусі ў 2004 годзе да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць кіроўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў.

Праваахоўныя органы сцвярджаюць, што Лявонаў завалодаў больш за 15 мільёнамі долараў, якія, нібыта, захоўваў на рахунках у заходніх банках. Суд прыняў рашэнне спагнаць з яго ў агульнай складанасці каля 10 мільёнаў долараў. Аднак сваёй віны Міхаіл Лявонаў не прызнаў.

Беларускі партызан