Чыноўнік Мінабароны падазраецца ў нанясенні страты на суму больш за $200 тыс.

Страты на суму больш за $200 тысяч мог нанесці Узброеным Сілам Беларусі чыноўнік Міністэрства абароны. Беларуская вайсковая пракуратура распачала чарговую гучную крымінальную справу.  Нагадаем, летась "засвяціўся" падпалкоўнік Мінабароны, які пры набыцці гальштукаў для беларускага войска пераплаціў за тавар каля 40 мільёнаў рублёў. Цяпер следчыя дапытваюць палкоўніка харчовага ўпраўлення. За злоўжыванні яму пагражае да 12 гадоў зняволення.

Падрабязнасці справы пакуль не разгалошваюцца, паведамляе "Ежедневник".