ЦТ па грамадазнаўстве плануюць здаць больш за 11 тысяч абітурыентаў

ЦТ па грамадазнаўстве плануюць здаць больш за 11 тысяч абітурыентаў

Цэнтралізаванае тэставанне па грамадазнаўстве плануюць здаць больш за 11 тысяч абітурыентаў. Яно пачнецца ў чацвер а 11-й гадзіне. Як паведаміў БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Мінадукацыі Мікалай Фяськоў, усе бланкі для ЦТ ужо даставілі ў месцы яго правядзення. Для гэтага была задзейнічана фельд'егерская служба.

За паўтары гадзіны хлопцы і дзяўчаты павінны будуць адказаць на 50 пытанняў тэста.

Як паведамляла Еўрарадыё, з ЦТ па рускай мове, якое прайшло 14 чэрвеня, выгналі 5 чалавек. Іх пакаралі за выкарыстанне мабільных тэлефонаў. А вось на цэнтралізаваным тэставанні па беларускай мове ніякіх парушэнняў не зафіксавалі.

Фотафакт: Чым адрозніваецца ЦТ па рускай і беларускай мовах