ЦВК лічыць, што пікет Кастусёва ў Бялынічах не трэба было разганяць
Аднак у Цэнтравыбаркаме разгледзяць выпадак з парушэннем закона кандыдатам Кастусёвым. Нагадаем, 28 лістапада падчас пікету ў Бялынічах на Рыгора Кастусёва склалі адміністрацыйны пратакол за незаконны пікет. Яго давераныя асобы, нібыта, не папярэдзілі загадзя чыноўнікаў пра меркаваны пікет.
У Цэнтравыбаркаме дзеянні адміністрацыі Бялынічаў лічаць правамоцнымі, аднак не неабходнымі. Пра гэта ў гутарцы з Еўрарадыё распавёў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.
Лазавік: "Адміністрацыя не парушыла выбарчага заканадаўства. Але, мяркую, не было неабходнасці гэты пікет выдаляць ці забараняць. Ніякай небяспекі для грамадскасці ён не ўяўляў".
Сам Кастусёў лічыць, што заканадаўства не парушаў. Маўляў, калі хацелі дамовіцца з адміністрацыяй раёну аб пікеце, у райвыканкаме нікога не было на месцы. А пікет наогул праходзіў на дазволенай пляцоўцы, распавёў кандыдат у гутарцы з Еўрарадыё.
Кастусёў: "Гэта не нашыя праблемы, што супрацоўнікаў камісіі і райвыканкаму не было на месцы. Мы ўсё хацелі зрабіць паводле закону і рабілі паводле закону".