ДАІ праводзіць масавую праверку дарог для выяўлення грубых парушэнняў
З 7 па 9 снежня ДАІ праводзіць масіраваную праверку аўтадарог для выяўлення грубых парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Разам з гэтым вядзецца фотавідэафіксацыя. Паводле паведамленню прэс-службы УДАІ, пад асаблівым кантролем будуць знаходзіцца аўтадарогі М1 (Брэст – Мінск - мяжа Расіі), М4 (Мінск – Магілёў), М9 (Мінская кальцавая аўтадарога), Р59 (Лагойск – Смалявічы – Мар’іна Горка), М5 (Мінск – Гомель – мяжа Украіны), М 3 (Мінск – Віцебск), Р 63 (Барысаў – Вілейка – Ашмяны), Р58 (Мінск – Калачы – Мядзел), Р28 (Мінск – Маладэчна – Нарач).
У паведамленні падкрэсліваецца, што “ДАІ пакідае за сабой права пры выяўленні грубых парушэнняў правілаў дарожнага руху прымяняць адміністрацыйную адказнасць у выглядзе парушэння права на кіраванне”.
"БелаПАН"