Дарафеева адпачывае на жніве, Ялфімаў пакарае Галівуд, а Пугач хоча ў Непал
Еўрарадыё даведалася, дзе любяць адпачываць беларускія зоркі.
Пакуль беларусы хаваюцца ад анамальнай спёкі, Еўрарадыё вырашыла даведацца, якія курорты сёлета вабяць беларускіх зорак.
Спявачка Алеся зусім нядаўна вярнулася з ЗША, дзе працавала і адпачывала разам з мамай і сынам.
Алеся: “Адна амерыканская кампанія запрасіла мяне на шэраг выступаў, прысвечаных гадавіне Дня Перамогі. Пасля гэтага мы 2 тыдні правялі ў Нью-Ёрку, таксама адпачывалі ў Ocean City, на акіяне. Ну, і вядома ж, за гэты час паглядзелі шмат цікавых экскурсій”.
Сёлета Алеся бярэ ўдзел у фестывалі “Новая хваля”, які штогод адбываецца ў латвійскай Юрмале.
Алеся: “А пасля “дарослага” конкурсу мы адправімся на дзіцячую “Новую хвалю” у Артэк, дзе ўдзельнічае мой сын, Анатоль DJ. Таму мы яшчэ раз зможам адпачыць на моры пасля выступаў, што, думаю, у артыстаў часта здараецца”.
На новым кантыненце цяпер знаходзяцца і Пётр Ялфімаў з Таццянай Касмачовай – пара накіравалася заваёўваць Галівуд. Як распавяла Еўрарадыё сяброўка музыканта, у Лос-Анжэлес Пятра запрасілі для ўдзелу ў конкурсе.
Сяброўка: “Там цяпер адбываецца XIV Сусветны чэмпіянат выканальных мастацтваў, куды Пецю запрасілі паўдзельнічаць. Ён бярэ ўдзел адразу ў пяці намінацыях. Вярнуцца яны толькі 3-га жніўня”.
А вось спявачцы Ірыне Дарафеевай не ўдалося адпачыць у гэтым годзе.
Ірына Дарафеева: “Усё рэзка адмянілася ў свеце асабістых абставінаў, нягледзячы на тое, што ўжо былі набытыя пуцёўкі”.
З-за шматлікіх канцэртных тураў спявачка зможа адправіцца ў адпачынак не раней за кастрычнік.
Ірына Дарафеева: "Мой гастрольны тур “Пад мірным небам” пройдзе па Магілёўскай вобласці. Гэта мая штогадовая акцыя ў перыяд уборкі ўраджаю. Я адпачну душой, сустрэнуся з нашым простым народам, магчыма, змагу наведаць бацькоў і пазагараць на Дняпры”.
Самымі яскравымі ўспамінамі аб адпачынку Ірына лічыць свае летнія гастрольныя туры. Галоўнае – добрае надвор’е.
Ірына Дарафеева: “Гэта самае прыемнае, калі раніцай ты можаш пакупацца ў рацэ, пасля выступіць пад адкрытым небам у полі, а вечарам даць вялікі канцэрт на агромістым стадыёне і атрымаць масу станоўчых эмоцый. Нас вельмі добра паўсюль прымаюць. А добрае надвор’е я звычайна важу з сабой!”
Гурт Да Вінчы – Дзяніс Дудзінскі і Вольга Рыжыкава ― 4 апошнія гады аддаюць перавагу зімоваму адпачынку, а летам шмат працуюць.
Дзяніс Дудзінскі: “Мы адпачываем з лютага па травень. Спачатку у нас дайвінг – пачынаючы з Чырвонага мора, затым Ціхі, Атлантычны акіяны ці Нарвежскія ф’ёрды. Мы ўжо на 40 метраў у глыбіню спускаемся! Пасля накіроўваемся “дзікунамі” ў Стамбул – гэта наш любімы горад, дзе проста гуляем пару дзён. І апошняя частка адпачынку – скалалазанне”.
Актрыса Купалаўскага тэатра Святлана Зелянкоўская ў гэтым годзе адпачыла ў экзатычнай Дамініканскай рэспубліцы.
“Гэта проста рай на зямлі! – дзеліцца ўражаннямі Святлана. – Для мяне вельмі істотная атмасфера, якая пануе на адпачынку. Калі гэтыя ўражанні супадаюць з маімі чаканнямі – гэта самае ідэальнае. У Дамінікане нас чакаў бялюткі пясок, сіні акіян, экзотыка вакол. Ды і самі людзі, якія спяваюць і танцуюць цэлымі днямі, ствараюць атмасферу сапраўднага шчасця. А калі яшчэ і каханы чалавек побач з табой – гэта падвойны рай”.
Актрыса спадзяецца, што гэтым летам ёй яшчэ раз давядзецца адпачыць, але раскрываць планы будучай вандроўкі пакуль не хоча:
Святлана Зелянкоўская: “Я звычайна не распавядаю пра планы, лепш потым (смяецца). Паглядзім, як атрымаецца, бо, магчыма, мяне запросяць на здымкі кіно. Да таго ж, адпачынак па-сапраўднаму адчуваеш тады, калі перад гэтым добра папрацаваў”.
Лідар гурта Без Білета Віталь Артыст тым часам пабываў на “курсах павышэння кваліфікацыі” у Празе.
Віталь Артыст: “Музыканты майго гурта адправілі мяне на 4-х дзённы музычны фестываль “Rock for people”. Я там адглядзеў каля 50-ці канцэртаў сусветна вядомых выканаўцаў, для таго каб пераняць сусветны досвед і прывезці яго ў гурт Без Білета”.
У марах і планах Віталя – трапіць на Бераг слановай косці, а таксама даследаваць Беларусь.
Віталь Артыст: “Пакуль мне давялося пабываць толькі на поўначы Афрыкі. Не давялося даехаць да Паўднёвай Афрыканскай Рэспублікі ў гэтым годзе, але я спадзяюся, што маё жыццё будзе доўгім і я яшчэ шмат разоў паспею з’ездзіць на гэты кантынент. Пакуль жа збіраюся закрыць вялікі прабел – я амаль не бачыў Беларусі. Гэтым летам думаю павандраваць па радзіме”.
Мадэльер Іван Айплатаў, як і ўсе сусветна вядомыя дызайнеры, цяпер заняты стварэннем летняй калекцыі-2011, а ў адпачынак звычайна адпраўляецца восенню ці вясной.
Іван Айплатаў: “Мне больш падабаецца адпачынак у выглядзе падарожжаў, чым гатэльна-курортны адпачынак. Я паставіў перад сабой мэту – кожны год адкрываць для сябе новую краіну і даследаваць яе. Якая краіна мяне чакае ў гэтым годзе – я пакуль не вырашыў. За апошнія гады мяне вельмі ўразіў Кітай”.
Падарожжа ў Азію стала самым запамінальным і для фронтмэна гурта J:морс Уладзіміра Пугача.
Уладзімір Пугач: “Гэтай зімой я наведаў Непал. Мы праехалі каля 900 кіламетраў уздоўж Гімалайскіх хрыбтоў з поўдня на поўнач,пабачылі Эверэст, паглядзелі, як выглядаюць знутры будыйскія манастыры і індуісцкія храмы, пакаштавалі мясцовую ежу”.
Уладзімір не выключае, што і гэтым летам накіруецца ў Непал, але ўжо не з культурна-азнаямленчай праграмай.
Уладзімір Пугач: “Планую паспрабаваць трэкінг – гэта калі цябе на верталёце падымаюць у Гімалаі і ты прыкладна 12-15 дзён ідзеш па храбце, падымаешся з 3 да 5 тысяч метраў у вышыню, а пасля спускаешся ўніз. Непал – вельмі цікавая краіна: гэта і Гімалаі, і радзіма будызму, і 70 народнасцей, якія яе насяляюць, і шмат чаго яшчэ цікавага”.
Лідар гурта “Нейра Дзюбель” Аляксандр Кулінковіч прызнаўся Еўрарадыё, што не любіць надоўга пакідаць Беларусь, таму з’язджае рэдка. У гэтым годзе Аляксандр з сям’ёй плануе наведаць Крым. Але і авантурныя падарожжы ў жыцці скандальнага музыканта здараліся.
Аляксандр Кулінковіч: "У 14 гадоў збег да каханай дзяўчыны ў піянерлагер “Арляня”. У мяне не было ні грошай, ні квіткоў – я паехаў туды аўтаспынам. У гэтым лагеры я правёў некалькі тыдняў, і гэта было самае незабыўнае падарожжа ў маім жыцці – рамантыка і першае каханне. У той час я працаваў у малодшай рэдкалегіі часопіса “Парус” і сказаў бацькам, што мяне адправілі ў камандзіроўку ад рэдакцыі, што і сапраўды часта здаралася. Таму дома мне паверылі”.
Фота: kp.by