Дэпутаты забароняць аператыўныя эксперыменты па нецяжкіх злачынствах
Дэпутаты збіраюцца абмежаваць правядзенне ў Беларусі аператыўных эксперыментаў. Пра гэта БЕЛТА распавёў старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Віктар Гумінскі. Па яго словах, такая норма прадугледжана ў законапраекце "Пра ўнясенне змен і дадаткаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзмацнення барацьбы са злачыннасцю". Дэпутаты плануюць разгледзець дакумент у першым чытанні на паседжанні Палаты прадстаўнікоў 4 снежня.
У адпаведнасці з законапраектам са сферы злачынстваў, па якіх дапускаецца правядзенне аператыўнага эксперыменту, будуць выключаны не вельмі цяжкія злачынствы (з адказнасцю ў выглядзе пазбаўлення волі ад 2 да 6 гадоў).
Праект закону прадугледжвае вярнуцца да тых умоваў правядзення аператыўнага эксперыменту, якія дзейнічалі ў 2004 годзе. Тады яго можна было праводзіць для папярэджання, выяўлення, спынення толькі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, а таксама супрацьпраўных дзеянняў, здольных прычыніць шкоду нацыянальнай бяспецы.
Па словах Гумінскага, падчас праверак МУС і Генпракуратуры былі выяўленыя шматлікія факты парушэння законнасці пры правядзенні аператыўных эксперыментаў. Напрыклад, калі следчыя правакавалі грамадзян да супрацьпраўных дзеянняў, фальсіфікавалі вынікі. У сувязі з гэтым і было прынятае рашэнне ўнесці папраўкі ў заканадаўства.