Двухметровы помнік Караткевічу будзе ўстаноўлены ў Кіеве да канца снежня
Двухметровы помнік Уладзіміру Караткевічу будзе ўстаноўлены ў Кіеве на вуліцы М.Кацюбінскага. Манумент ужо гатовы і адпраўлены ва ўкраінскую сталіцу, паведамілі ў Мінкультуры Беларусі, перадае БЕЛТА.
Над бронзавым помнікам на працягу года працавалі два беларускія скульптары - Алег Варвашэня і Канстанцін Селіханаў.
Як расказаў Алег Варвашэня, манумент уяўляе сабой фігуру Караткевіча, які трымае рукі ў кішэнях паліто. На галаве яго красуецца берэт. Уладзімір Караткевіч стаіць на фоне раскрытай кнігі, адну яе старонку ўпрыгожваюць вершы класіка на беларускай і ўкраінскай мовах. Вышыня фігуры Караткевіча - 2,3 м, вышыня кнігі - каля 3,4 м. Плануецца, што помнік будзе ўстаноўлены да канца снежня бягучага года недалёка ад пасольства Беларусі ва Украіне.