Дзмітрый Мядзведзеў афіцыйна названы пераможцам выбараў прэзідэнта Расіі
42-гадовы першы віцэ-прэм'ер урада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў афіцыйна прызнаны пераможцам прэзідэнцкіх выбараў, што прайшлі 2 сакавіка.
Згодна з канчатковымі данымі расійскага Цэнтрвыбаркама, Мядзведзеў атрымаў 70,28% галасоў, лідэр Кампартыі Генадзь Зюганаў — 17,72%, лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Уладзімір Жырыноўскі — 9,35%, лідэр Дэмакратычнай партыі Андрэй Багданаў — 1,3%. Яўка выбаршчыкаў склала 69,81%.
Інаўгурацыя Мядзведзева пройдзе 7 траўня.
БелаПАН