Дзярждэпартамент ЗША заклікае вызваліць Кіма і іншых палітзняволеных

Да неадкладнага і безагаворачнага вызвалення Андрэя Кіма і іншых беларускіх палітвязняў заклікаў улады Беларусі афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Том Кейсі.  Нагадаем, учора Андрэй Кім быў асуджаны на паўтары года пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у тым, што ён ударыў супрацоўніка праваахоўных органаў, а таксама ў падрыхтоўцы дзеянняў, якія "груба парушаюць грамадскі парадак".

Паводле словаў прадстаўніка амерыканскага знешнепалітычнага ведамства, "беларускія ўлады працягваюць выкарыстоўваць жорсткую тактыку як для разгону дэманстрацый апазіцыі, так і для суровага прысуду, які, як мы бачым, вынесены ў адносінах Андрэя Кіма і шэрагу іншых актывістаў".

Адзначым, што раней часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур прысуд, вынесены 22 красавіка моладзеваму актывісту, назваў "палітычным рашэннем", а Кіма - палітзняволеным.

БелаПАН