Эканамічны суд СНД разгледзіць пазоў Беларусі па мыту на расійскую нафту

Пазоў Беларусі да Расіі наконт незаконнасці пошлінаў на пастаўкі нафты прыняла Калегія Эканамічнага суда СНД. З пазовам выступіў беларускі ўрад. Беларусь лічыць, што такія мыты з боку Расіі парушаюць міжнародныя дамовы пра вольны гандаль і Мытны саюз у рамках ЕўрАзЭС.

На працягу бліжэйшых 30 дзён павінна прайсці распарадчае паседжанне. Пасля яго будзе прызначаная дата судовага паседжання.

Як нагадвае БелаПАН, з 1 студзеня 2010 года расійскія нафтапрадукты ідуць у Беларусь з вывазной мытнай пошлінай.