Эканаміст: Падатак на даданую вартасць ляжа на плечы спажыўца
Але рэзкі рост цэнаў пры росце ПДВ з 20% да 22% наўрад ці адбудзецца. Такое меркаванне выказаў юрыст і эканаміст Сяргей Балыкін у гутарцы з Еўрарадыё.
Як паведамляла Еўрарадыё, з 2015 года ў Беларусі плануецца павялічыць падатак на даданую вартасць на 2%.
Сяргей Балыкін адзначае, што гэтае павелічэнне ляжа пераважна на плечы спажыўца, бо гэта "падатак на спажыванне". Такім чынам, кажа эксперт, дзяржава павялічвае удзельнай вагі ўскосных падаткаў заміж наўпроставых. У гэтым эканаміст бачыць не толькі плюсы, але і мінусы:
Балыкін: "Першы недахоп — гэта павелічэнне кошту. Бо падатак на даданую вартасць перакладаецца на канцавога спажыўца. Усе вытворцы і прадаўцы, якія знаходзяца ў ланцужку, прымаюць да заліку ПДВ, заплачаны іх пастаўшчыкамі, перакладваюць яго на сваіх пакупнікоў. І ўжо канчатковы пакупнік, канчатковы спажывец плаціць за ўсіх".
Разам з тым эканаміст нагадвае, што некалькі тыдняў таму выйшаў указ Аляксандра Лукашэнкі. Згодна з ім, прыняць да заліку ўвозны падатак на даданую вартасць імпарцёр цяпер мае права толькі праз 90 дзён пасля ўвозу тавару. Такім чынам, імпарцёры будуць вымушаныя фактычна крэдытаваць беларускі бюджэт цягам 90 дзён.
Фота — svaboda.org