Экс-міністр адукацыі стаў дырэктарам Экалагічнага інстытута імя Сахарава
Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя Андрэя Сахарава з 1 верасня уключаны ў склад комплексу БДУ як юрыдычная асоба. Як інфармуе прэс-служба Белдзяржуніверсітэта, рашэнне аб рэарганізацыі было прынята ў траўні на ўзроўні ўрада. Заняткі, аднак, будуць праходзіць у старых будынках Экалагічнага інстытута — на вуліцы Даўгабродскай у Мінску.
Дырэктарам інстытута імя Сахарава прызначаны Сяргей Маскевіч — былы міністр адукацыі. Адпаведны загад 31 жніўня падпісаў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка.
Фота: nn.by