Еўра сёння падаражэў, курсы долара і расійскага рубля не змяніліся
Курс еўра: 13 890 рублёў, долара — 10 380, расійскага рубля — 288,5.
Па выніках таргоў на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 18 жніўня беларускі рубель аслабіў пазіцыю ў дачыненні да еўра, курсы долара і расійскага рубля засталіся ранейшымі, паведамляе БЕЛТА.
Курс еўра на сёння склаў 13 890 рублёў (15 жніўня — 13 880 за 1 еўра). Долар, як і 15 жніўня, каштуе 10 380. Расійскі рубель таксама застаўся на ўзроўні пятнічных таргоў — 288,5 за 1 расійскі рубель.