"Еўракааліцыя" будзе памінаць ахвяраў кастрычніцкай рэвалюцыі

Удзельнікі "Еўрапейскай кааліцыі" адзначаюць 7 лістапада набажэнствам у царкве. Яны будуць памінаць ахвяраў грамадзянскай вайны, якая пачалася ў выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі. Як адзначыў у інтэрв'ю Еўрарадыё Мікалай Статкевіч, старшыня аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”, удзельнікі "Еўракааліцыі" звярнуліся ў Петрапаўлаўскую царкву ў Мінску, бо ў Кафедральным саборы ім адмовілі.

Статкевіч: Мы зараз плануем пайсці ў Свята-Петрапаўлаўскую царкву (таму што ў Кафедральным саборы нам адмовілі) і там замовіць малебен і паставіць свечкі ў памяць усіх загінулых у братазабойчай вайне.

На думку Статкевіча, Кастрычніцкая рэвалюцыя стала трагедыяй не толькі для насельнікаў былой Расійскай імперыі, але і для ўсяго чалавецтва. Толькі ў Беларусі пасля рэвалюцыі, ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя загінулі амаль 600 тысяч чалавек.